Збалансаванае харчаванне

Што такое GDA?

Каб заўсёды быць у форме і ў гуморы, кожнаму з нас трэба ўжываць пэўную колькасць пажыўных рэчываў на дзень.
GDA (Guideline Daily Amounts)  рэкамендаваныя нормы ўжывання пажыўных рэчываў і энергіі. Гэтыя нормы МакДональдс былі распрацаваныя паводле рэкамендацый спецыяльнай групы экспертаў з Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і Расіі, а таксама Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

*Дзіцячыя сярэднія значэнні GDA разлічаныя на дзяўчат 4–7 гадоў з нармальным (сярэднім) узроўнем фізічнай актыўнасці.

** Сярэднія GDA для дарослых разлічаныя на жанчын 20–30 гадоў з самым нізкім узроўнем фізічнай актыўнасці.

 

Як чытаць табліцу на ўпакоўцы



1. Вертыкальная рыса абазначае адну траціну Вашых GDA, што дапамагае планаваць збалансаванае харчаванне тры разы ў дзень.

2. Лічбы паказваюць колькасць энергіі ці харчовых рэчываў у дадзеным прадукце.

3. Пяць сімвалаў злева азначаюць энергетычную каштоўнасць і асноўныя харчовыя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў ежы.

4. Гэты сімвал паказвае, для каго прызначаная інфармацыя ў табліцы – для дарослага ці для дзіцяці.

5. Адсотак GDA, які дае прадукт. Гэта адсотак Вашых суцэльных GDA, які забяспечваецца элементам меню ці спалучэннем харчовых прадуктаў. 

 

Калі адна і тая ж ўпакоўка выкарыстоўваецца для некалькіх прадуктаў меню, то на ёй не змяшчаюцца дадзеныя пра харчовую каштоўнасць. Але Вы заўсёды можаце даведацца пра энергетычную каштоўнасць і склад улюбёнай стравы ў раздзеле Меню на нашым сайце. 

На ўпакоўцы большасці прадуктаў Вы знойдзеце падрабязныя табліцы. У іх указана, якая колькасць неабходнай энергіі і харчовых рэчываў утрымліваецца ў прадукце, а таксама якую частку ад сярэдніх GDA яно складае.

 

  • 2000 кiлакалорый
    2500 кiлакалорый

    Калорыi — гэта наша энергiя. 

    Мы атрымліваем яе з бялкоў, тлушчаў і вугляводаў.
    Колькі калорый трэба чалавеку?
    У сярэднім жанчынам штодня патрабуецца каля 2000 калорый, а мужчынам — каля 2500.
    Як спальваюцца калорыі?
    Асноўная частка калорый спальваецца ў працэсах жыццядзейнасці: падчас сну, любых рухаў, прыняцця і пераварвання ежы. Лішнія калорыі пераўтварацца ў тлушч, пакуль іх ужытак не будзе кампенсаваны фізічнай актыўнасцю.

  • Бялкі патрэбныя для росту і аднаўлення арганізма. Яны ствараюць, падтрымліваюць і замяняюць розныя тканкі цела. Цягліцы, унутраныя органы і імунная сістэма у аснове сваёй складаюцца менавіта з бялку.

    У якіх прадуктах ёсць бялок?

    Мяса, яйкі, збожжавыя і малочныя прадукты вельмі багатыя на бялок. Паўнацэнныя бялкі ўтрымліваюцца ў жывёльнай ежы, паколькi ў іх ёсць усе незаменныя амінакіслоты.

  • Тлушчы — гэта сапраўдная крыніца энергіі. 1 грам тлушчу забяспечвае нас дзевяццю кілакалорыямі, у той час як бялкi і вугляводы ўсяго чатырма.

    Навошта патрэбныя тлушчы?
    Каля 30% калорый паступае ў наш арганізм з тлушчаў. Яны ёсць носьбітамі тлушчараспушчальных вітамінаў A, D, E, K і адыгрываюць жыццёва важную ролю ў функцыянаваннi ўсіх клетак арганізма.

  • Усе вугляводы падзяляюцца на 2 вiды: простыя і складаныя.

    Простых вугляводаў шмат ў цукры, мёдзе, фруктовых соках, кандытарскіх вырабах і малацэ.
    Складаныя вугляводы ёсць у хлебе, бульбе, макаронах, рысе і цэльназерневых злаках.

  • Соль дапамагае рэгуляваць і кантраляваць нармальнае функцыянаванне арганізма. Таксама яна паляпшае водар і смак ежы і з'яўляецца добрым кансервантам.

    Колькі солі патрэбна чалавеку?
    Рэкамендавана спажываць не больш за 5 грамаў солі штодня. Гэта вельмі важна для кантролю водна-салявога балансу ў арганізме, для правільнай працы цягліц і нервовай сістэмы. Лiшак солі можа спрычыніцца павышэнню крывянога ціску, што павялічвае рызыку развіцця сэрцавых захворванняў і інсульту.

  • Клятчатка  гэта разнавіднасць вугляводаў, якую можна знайсці толькі ў раслінах. Яна не змяшчае вітамінаў, мінералаў і не ператраўляецца арганізмам, але мае вельмі важнае значэнне для правільнага функцыянавання стрававальнай сістэмы.

    Толькі клеткавыя сценкі раслін змяшчаюць клятчатку. Яе амаль няма ў мясе, рыбе і малочных прадуктах. Галоўнымі крыніцамі клятчаткі з'яўляюцца гародніна, садавіна і кашы, напрыклад, аўсяная.

  • Цукар дадаюць у шмат якія харчовыя прадукты, каб надаць ім салодкасць, а таксама ў якасці натуральнага кансерванта. Цукар змяшчаецца ў садавіне, гародніне, соках, малацэ, марозіве, сіропах.

    Колькі цукру можна ўжываць штодня?
    Жанчыны павінны абмяжоўваць спажыванне цукру да 90 грам штодня, а мужчыны —  да 120 грам. Некаторыя прадукты, якія змяшчаюць вялікую колькасць дададзенага цукру, вельмі каларыйныя, таму iх варта ўжываць толькі зрэдку.

  • Чаму важна піць шмат вады?

    Вада не з'яўляецца пажыўным рэчывам, але чалавек не змог бы выжыць без яе. Каля 2/3 нашага цела складаецца з вады. Важна падтрымліваць гэты ўзровень, таму што вада неабходная для большасці хімічных працэсаў у нашым арганізме.
    Колькі вады трэба чалавеку?
    Колькасць вады (і іншых вадкасцяў), якую нам неабходна штодня выпіваць, залежыць ад узросту чалавека, пары года, клімату, харчавання і ўзроўню фізічнай актыўнасці.

  • Гародніна і садавіна - гэта добрыя крыніцы многіх вітамінаў і мінералаў, але большасць людзей не ядуць іх у дастатковай колькасці.

    У ідэале кожны чалавек павінен з'ядаць 5 порцый садавіны і агародніны штодня.