Якасць і пастаўшчыкі

Адказнасць за штодзённае абслугоўванне тысячаў людзей робіць якасць асноўным прыярытэтам для МакДональдс. У аснове нашага меню – усё тое, што вы выкарыстоўваеце дома: гародніна, курынае мяса, ялавічына, свініна, бульба, рыба, яйкі, хлеб і малочныя вырабы. 

Наш аддзел кантролю і гарантыі якасці рэгулярна правярае вытворчасць пастаўшчыкоў, кантралюючы выкананне патрабаванняў МакДональдс. Інгрэдыенты, якія выкарыстоўваюцца ў рэстаранах «МакДональдс», адпавядаюць стандартам якасці і бяспекі Еўрапейскага Звязу і Рэспублікi Беларусь, а ў некаторых выпадках нашы стандарты перавышаюць афіцыйна ўстаноўленыя.

Пастаўшчыкі МакДональдс надаюць вялікую ўвагу якасці кармоў і насення. Распрацавана і ажыццяўляецца праграма паляпшэння гадоўлі жывёлаў ў адкормачных комплексах. 

Прадукты дастаўляюцца ў рэстараны спецыялізаваным транспартам, у якім ўсталяваныя прылады счытвання тэмпературы падчас перавозкі. Таксама на месцы вымяраецца ўнутраная тэмпература прадукту. Мы прымаем толькі тыя прадукты, якія транспартаваліся ў ідэальных умовах.

У нашым размеркавальным цэнтры свежасць прадуктаў у любых умовах забяспечвае незалежны дызельны генератар, які ў надзвычайнай сітуацыі можа бесперапынна забяспечваць складскія памяшканні электраэнергіяй да ліквідацыі аварыі ў знешніх электрасетках.

З 2010 года нашы катлеты з ялавічыны вырабляюцца ТАА «МаррРуссiя», якое забяспечвае прадукцыяй харчовыя прадпрыемствы МакДональдс у Расiі, Беларусі, Азербайджане. У 2013 годзе пастаўшчыком ялавічыны для кампаніі «МаррРуссiя» стала ААТ «Слонімскі мясакамбінат».

Падчас гатавання катлет для нашых сандвічаў выкарыстоўваецца натуральная ялавічына. Ніякіх дабавак! Ніякіх штучных араматызатараў ці кансервантаў! Адзінае, што мы дазваляем сабе дадаць у мяса – гэта соль і перац. Мяса пастаўляецца і захоўваецца пад пастаянным кантролем тэмпературных умоў з выкананнем строгіх гігіенічных патрабаванняў. Усе пастаўшчыкі МакДональдс штогод праходзяць аўдыт Еўрапейскай службы кантролю бяспекі прадукцыі. Таксама мы ўкаранілі эфектыўную праграму адсочвання і ідэнтыфікацыі прадукцыі, якая дазваляе ў любы момант атрымаць усю неабходную інфармацыю пра паходжанне мяса (напрыклад, рацыён харчавання, дадзеныя прафілактычнага лячэння, радавод жывёлаў). Таму Вы можаце быць упэўненыя ў высокай якасці і 100% натуральнасці нашай ялавічыны!

Пастаўшчыком знакамітай бульбы для нашых рэстаранаў ёсць пабудаваная ў 1994 годзе фабрыка «Фарм Фрытэс Поланд». На сённяшні дзень кампанія «Фарм Фрытэс» з’яўляецца найбуйнейшай у сегменце вытворчасці бульбы. Якасць прадукцыі і стандартаў «Фарм Фрытэс Поланд» пацверджаная сертыфікатамі BS EN ISO 22000:2005, ISO 14001:2004, BRC і інш.

Таксама вытворчасць кампаніі адпавядае стандартам пастаўшчыкоў МакДональдс, змешчаным у MAAP (McDonald's Agriculture Assurance Program) і SQMS (Supplier Quality Management System), якая змяшчае патрабаванні Food Safety і HACCP. Бульбу, з якой вырабляецца бульба фры для «МакДональдс», вырошчваюць у адпаведнасці са стандартамі нашага брэнду. Палі абсталяваныя ўласнымі воданапорнымі вежамі, спецыяльнай дрэнажнай сістэмай, прыборамі кантролю арашэння і сістэмай спадарожнікавага кантролю ўзроўню ўгнаенняў.

Паводле стандартаў МакДональдс, больш за адну траціну саломінак бульбы фры павінна быць не менш за 7.5 сантыметраў у даўжыню. Гатовая бульба фры тады атрымліваецца не толькі смачнай, але і прыгожай. Для нашай бульбы фры прыдатныя толькі каля 8 з больш за 5000 гатункаў бульбы. На польскім заводзе «Фарм Фрытэс Поланд» выкарыстоўваецца гатунак «Інаватар». Ён змяшчае вялікую колькасць сухіх рэчываў, малую колькасць цукраў, што робіць бульбу фры хрусткай звонку і запоўненай унутрыа таксама надае ёй роўны залацісты колер. Акрамя гэтага, клубні гэтага гатунку маюць форму, якая забяспечвае неабходную даўжыню саломкі бульбы фры.

 З 1994 года эксклюзіўным пастаўшчыком рэстаранаў МакДональдс ёсць ЗАТ «Белая Дача Трейдинг». З улікам жорсткіх патрабаванняў да якасці і бяспекі рэзанай салаты з боку МакДональдс на гэтым прадпрыемстве была распрацаваная і дзейнічае эфектыўная сістэма кантролю якасці і бяспекі вырабленай прадукцыі, якая адпавядае стандартам GMP (Good Management Practice) і сістэмы НАССР (Hazard Analysis and Critical Control Points). Сістэма сертыфікаваная паводле схемы FSSC 22000. Штогод менеджэр па кантролю якасці МакДональдс і незалежная акрэдытаваная кампанія праводзяць аўдыт адпаведнасці сістэмы якасці пастаўшчыка патрабаванням міжнародных стандартаў харчовай бяспекі.

Мы кантралюем метады гадавання, збору і перапрацоўкі гародніны і можам з упэўненасцю заявіць: салата з «МакДональдс» вырашчаная ва ўмовах, у якіх захоўваецца яе смак, свежасць і вітаміны. Ва ўсіх цэхах па перапрацоўцы гародніны і свежай салатнай прадукцыі ўвесь год падтрымліваецца тэмпература ад +1 да +4 °С. Гэта ідэальныя ўмовы для перапрацоўкі гародніны і выканання ўсіх мікрабіялагічных стандартаў. У сандвічы мы пераважна выкарыстоўваем салату «Айсберг»: прыемны саладжавы смак і хрусткая тэкстура гэтай салаты зрабілі яе вядомай ва ўсім свеце.

ААТ «Салігорская птушкафабрыка» – эксклюзіўны ў Рэспубліцы Беларусь пастаўшчык мытых і дэзінфікаваных курыных яек. У 1971 годзе птушкафабрыка была невялікім прадпрыемствам, у якім налічвалася 52 тысячы галоў птушкі. Сёння фабрыка ёсць адным з лідэраў індустрыі. Беззаганная якасць і высокі ўзровень бяспекі ўсёй вытворчасці гарантаваныя кантролем на кожнай стадыі тэхналагічнага працэсу, што пацверджанае сертыфікатамі сістэмы менеджменту якасці ISO 9001:2008 і ХАССП (НАССР)

Для прыгатавання апетытных МакМафінаў™ мы выкарыстоўваем мытыя дэзінфікаваныя яйкі першай катэгорыі. Яйкі, вырабленыя для нашай кампаніі, першыя ў Беларусі атрымалі сертыфікат натуральнага беларускага прадукту. Каб адпавядаць высокім міжнародным стандартам якасці МакДональдс, наш пастаўшчык наладзіў спецыяльную лінію апрацоўкі яек. Паскаральнікі росту птушкі, генна-мадыфікаваныя кармы і кармы жывёльнага паходжання – усё гэта строга забаронена! Адкормліванне і ўмовы ўтрымання не робяць шкоды здароўю жывёл. Мы ўпэўнены, што выкарыстоўваем здаровыя яйкі ад здаровых птушак. Шчыра запрашаем да нас на сняданак! 

Наш пастаўшчык булачак  кампанія «Іст Болт Бейкерыз»  сусветна вядомае сеціва хлебапякарань, партнёр МакДональдс вось ужо больш за 50 гадоў. Сёння прадпрыемствы кампаніі працуюць на чатырох кантынентах. Кампаніі належаць 20 пякарняў у 12 краінах свету.

Мы выбіраем выключна тыя булачкі, якія адпавядаюць стандартам як знешнім выглядам – нават размеркаваннем кунжутных семечак  так і ўнутранай структурай. Дзякуючы адмысловаму рэцэпту, высакаякасным інгрэдыентам і самой тэхналогіі прыгатавання, пшанічныя булачкі «МакДональдс» заўсёды свежыя і мяккія! На кожным этапе вытворчасці: прыгатавання рошчыны, замешвання цеста, расстойкі, рэзкі – правяраецца тэмпература і вільготнасць цеста. Яшчэ адзін маленькі сакрэт МакДональдс: мука для нашых булачак (а яна, як вядома, складае каля 80% цеста) вырабляецца толькі з зацверджаных партый зерня і павінна папярэдне «вылежвацца» не менш за 7, але і не больш за 12 дзён. Гэта надае нашым булачкам пульхнасць і робіць іх мякіш беласнежным.

Пастаўшчыком папяровага аднаразовага посуду ёсць расійскае падраздзяленне кампаніі Huhtamaki – сусветнага лідэра ў сваёй індустрыі з больш за 90-гадовым досведам вытворчасці ўпакоўкі і аднаразовага посуду.

Завод Huhtamaki у Расіі працуе з 1994 года і адпавядае міжнародным стандартам якасці ISO 9001, ISO 14001, ISO 19011BCPOHSAS 18001PEFC. Таксама Huhtamaki прытрымліваецца стандартаў пастаўшчыкоў МакДональдсадпаведнасць якім раз у год правяраецца падчас аўдыту супрацоўнікамі аддзела якасці нашай кампанііУ вытворчасці папяровага аднаразовага посуду выкарыстоўваецца высакаякасная папера, якая адпавядае сістэме кіравання ляснымі рэсурсамі PEFC. Гэта азначае, што ў кампаніі Huhtamaki наладжаны ўстойлівы ланцужок паставак, што дазваляе адсачыць і пракантраляваць узнаўляльнасць выкарыстаных рэсурсаў, а таксама мінімізаваць уздзеянне на навакольнае асяроддзе. Гэта, у сваю чаргу, адпавядае глабальнай стратэгіі МакДональдс датычна выкарыстання ў рэстаранах упакоўкі. Вытворчасць на заводзе цалкам адпавядае патрабаванням харчовай бяспекі. 

Расійскае падраздзяленне кампаніі Huhtamaki з’яўляецца пастаўшчыком папяровага аднаразовага посуду. Гэта кампанія з’яўляецца сусветным лідарам па вытворчасці ўпакоўкі і аднаразовага посуду з вопытам у больш за 90 гадоў.

Расійскі завод працуе з 1994 года і адпавядае міжнародным стандартам якасці ISO9001, ISO14001, ISO19011, BCP, OHSAS18001, PEFC. Таксама кампанія адпавядае стандартам пастаўшчыкоў МакДональдс, аўдыт праводзіцца супрацоўнікамі аддзела якасці МакДональдс на штогадовай аснове. Пры вытворчасці папяровага аднаразовага посуду выкарыстоўваецца высакаякасная папера, якая адпавядае сістэме лесаўпраўлення PEFC. Гэта азначае, што ў кампаніі Huhtamaki наладжаны ўстойлівы ланцужок паставак, які дазваляе адсачыць і пракантраляваць узнаўляльнасць выкарыстаных рэсурсаў, а таксама мінімізаваць уздзеянне на навакольнае асяроддзе. Дадзены пункт адпавядае глабальнай стратэгіі МакДональдс адпаведна выкарыстання ў рэстаранах сеткі ўпакоўкі. Вытворчасць на заводзе цалкам адпавядае патрабаванням харчовай бяспекі. 

Штодзень кантралююцца фізічныя параметры прадукцыі, шчыльнасць пасадкі накрыўкі, герметычнасць кубкаў, якасць друку і інш. Аднаразовы посуд аўтаматычна ўпакоўваецца ў поліэтыленавую плёнку, якая распакоўваецца толькі ў рэстаране каля касаў. Гэта адзін са спосабаў, якія дазваляюць захаваць высокі ўзровень гігіены прадукту. 

Каву нам пастаўляе кампанія Paulig. Для МакДональдс выкарыстоўваецца кава ў зярнятах Paulig Espresso Originale.
Кававыя зярняты розных гатункаў змешваюцца ў пэўных прапорцыях, пражацца, а потым частка фасуецца, а частка ідзе на далейшую апрацоўку – размол.
Кожная новая партыя зерня абавязкова дэгустуецца.
Высокая якасць кавы, якая выкарыстоўваецца ў МакДональдс, пацверджаная спецыяльным сертыфікатам UTZ CERTIFIED. Гэта азначае, што кава адпавядае строгім экалагічным стандартам і вырабляецца пад рэгулярным кантролем незалежных экспертаў. Як наконт кубачку духмянай кавы?

Для МакДональдс выкарыстоўваецца традыцыйная эспрэса-сумесь двухгатункаў зярнятаў кавы: 80% арабікі і 20% рабусты. Арабіка надае любой каве выразны водар і тонкі смак, а рабуста  неабходны мацунак і трохі гарчынкі, без  якой цяжка ўявіць традыцыйны кававы смак. Кава Paulig Espresso Originale мае добрую гушчыню і насычаны водар.