Прававая інфармацыя

Кампанія МакДональдс  аказвае паслугі грамадскага харчавання праз прадпрыемствы хуткага абслугоўвання, якiя ёй належаць (далей па тэксце сайта - «рэстаран» або «рэстараны»).

ПЕРАДАЧА ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАДЗЕНЫХ

МакДональдс можа перадаваць персанальныя дадзеныя ў межах сям'і МакДональдс. Сям'я МакДональдс - гэта McDonald's Corporation, нашыя ліцэнзіяты, аддзяленнi і афіляваныя асобы. Вядома, такая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца сям'ёй МакДональдс толькі ў адпаведнасці з дадзенай палітыкай. Час ад часу з Вашага дазволу мы будзем дасылаць Вам маркетынгавую інфармацыю, напрыклад, аб купонах на зніжку, новых прадуктах і г.д. У выпадку, калі Вы не жадаеце атрымліваць такія матэрыялы, мы не будзем Вам іх дасылаць.

Макдональдс можа запрашаць іншыя кампаніі да выканання шэрагу функцый, такіх як выкананне заказаў, дапамога ў правядзенні маркетынгавых праграм, аказанне тэхнічных паслуг для нашых вэб-сайтаў і г.д. Дадзеныя кампаніі могуць мець доступ да персанальных дадзеных, калі гэта неабходна для выканання такіх функцый. Аднак гэтыя кампаніі не могуць выкарыстоўваць іх ні для якіх іншых мэтаў.

МакДональдс не прадае, не перадае і не раскрывае інфармацыю аб персанальных дадзеных трэцім асобам за межамі сям'і. Аднак,з Вашага дазволу па даручэнні аднаго з нашых партнёраў па бізнэсе, мы часам будзем дасылаць маркетынгавую інфармацыю аб прадуктах і паслугах, якая можа быць Вам цікавай. Вас могуць спытаць, ці жадаеце Вы атрымаць маркетынгавыя матэрыялы ад партнёраў МакДональдс па бізнэсе. Калі Вы хочаце атрымліваць такія матэрыялы, МакДональдс не будзе перадаваць ім інфармацыю аб Вашых персанальных дадзеных, але вышле паштовае адпраўленне або e-mail ад імя партнёраў. 

МакДональдс захоўвае за сабой права выкарыстоўваць ці выдаваць любую інфармацыю, каб задаволіць запатрабаванні любога закона, палажэнняў і юрыдычных запытаў, для абароны цэласнасці сайта, для выканання Вашых запытаў і для супрацоўніцтва ў любым расследаванні, якое праводзіцца праваахоўнымі органамі, або расследаванні, якое датычыцца грамадскай бяспекі.

НАША ПАЛIТЫКА ПРЫВАТНАСЦI АДНОСНА ДЗЯЦЕЙ

Макдональдс вельмі патрабавальна ставіцца да пытанняў прыватнасці. Мы ганарымся доўгатэрміновымі абавязацельствамі перад нашымі наведвальнікамі. Мы асабліва асцярожныя пры любых адносінах з такой катэгорыяй наведвальнікаў, як дзеці.

На нашых вэб-сайтах без згоды аднаго з бацькоў / законнага прадстаўніка мы не будзем збіраць такую інфармацыю, як паштовы адрас або нумар тэлефона ў дзіцяці малодшага за 12 гадоў. МакДональдс не будзе патрабаваць ад дзіцяці больш персанальных дадзеных, чым гэта неабходна, для працы ў рэжыме онлайн. 

Персанальныя дадзеныя, атрыманыя ад дзяцей, выкарыстоўваюцца выключна МакДональдс і іншымі арганізацыямі, якія аказваюць тэхнічныя, выканаўчыя ці іншыя паслугі МакДональдс. Такія арганізацыі могуць выконваць паслугі, напрыклад, па паляпшэнню нашага сайта, выкананню запытаў або адміністраванні розыгрышаў. Інфармацыя аб персанальных дадзеных не прадаецца і не перадаецца трэцім асобам.

Мы рэкамендуем бацькам з вялікай увагай ставіцца да інфармацыі, якую пакідаюць іх дзеці ў рэжыме онлайн.