ПАЛIТЫКА АПРАЦОЎКI АСАБIСТЫХ ДАНЫХ УНIТАРНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА «КСБ ВИКТОРИ РЕСТОРАНЫ» Ў АДНОСIНАХ КАРЫСТАЛЬНIКАЎ АНЛАЙН-СЭРВIСАЎ (РЭДАКЦЫЯ АД 26 ЛIПЕНЯ 2021 Г.)

Дадзеная палiтыка апрацоўкi асабiстых даных (далей – даныя) змяшчае iнфармацыю аб тым, як мы, гандлёва-вытворчае ўнiтарнае прадпрыемства «КСБ Виктори Рестораны», якое з’яўляецца незалежным уладальнікам франшызы McDonald's на тэрыторыі РэспублікіБеларусь (далей – McDonald's ці «мы», «наш»), ажыццяўляе апрацоўку асабістых даных карыстальнікаў анлайн-сэрвісаў. 

McDonald's, з’яўляючыся аператарам (г. зн. самастойна ці сумесна з іншымі асобаміарганізуе і (ці) ажыццяўляе апрацоўку даных), клапоціцца аб вашых даных, каб ні мы, ніхто-небудзь яшчэ не змог нашкодзіць вашым інтарэсам і правам, напрыклад, недатыкальнасці прыватнага жыцця. 

 

Мы ахоўваем вашы інтарэсы:

шчыра тлумачачы, навошта, як і на якіх падставах мы выкарыстоўваем вашы даныя, навучаючы і інструктуючы нашых работнікаў, рэгламентуючы іх доступ да вашых даных; 

забяспечваючы ахову даных у працэсе іх апрацоўкі ў адпаведнасці з заканадаўствамРэспублікі Беларусь;

выдаляючы ці скарачаючы даныя па меры таго, як яны больш не патрэбны для заяўленых у дадзенай палітыцы мэт;

рэагуючы на вашы запыты і звароты.

 

Дадзеная палітыка распаўсюджваецца на:

карыстальнікаў нашых сайтаў mcdonalds.bymcdelivery.by і мабільнай праграмыMcDonald's (далей – мабільная праграма);

тых, хто звяртаецца на нашу электронную пошту info@by.mcd.cominfo@mcdelivery.byprivacy@by.mcd.com і формы адваротнай сувязі, уключаючы Fast Insight.

 

 

Якія даныя, для якіх мэт, на якіх падставах і колькі часу мы апрацоўваем?

 

Мэта апрацоўкі

Законная падстава

Апрацоўваемыя данныя

Тэрмін захоўвання

Даць вам паслугі, прадукты, якія вы ў нас заказалі ці запыталі

Згода карыстальніка сайта, мабільнай праграмы, атрыманая ў электроннай форме

Вашыя імя, прозвішча, e-mail, нумар мабільнага тэлефона, адрас дастаўкі, геалакацыя, IP- адрасы, аперацыйныя сістэмы камп’ютара ці мабільнай прылады, тып браўзера, іншыя даныя, якія вы нам далі

Да таго часу, пакуль вы не адклічаце згоду

Лепш зразумець аўдыторыю карыстальнікаў анлайн-сэрвісаў, даведацца пра іх перавагі, павысіць эфектыўнасць нашых паслуг, маркетынгу і рэкламы

Згода карыстальніка сайта, мабільнай праграмы,  атрыманая ў электроннай форме

Інфармацыя аб наведванні сайта, якую даюць сэрвісы статыстыкі Yandex Metrika, Google Analytics іг. д.

У залежнасці ад сэрвісу, які выкарыстоўваецца

Задаволіць ваш запыт ці адказаць на пытанне

Згода карыстальніка сайта, атрыманая ў электроннай форме

Вашыя імя, прозвішча, e-mail, нумар мабільнага тэлефона, іншыя даныя, якія вы нам далі

Да таго часу, пакуль вы не адклічаце згоду

Рассылка маркетынгавых матэрыялаў карыстальнікам мабільнай праграмы ў выглядзе PUSH-паведамленняў на нумар мабільнага тэлефона

Згода карыстальніка мабільнай праграмы, атрыманая ў электроннай форме

Ваш нумар мабільнага тэлефона

Да таго часу, пакуль вы не адклічаце згоду

Правядзенне даследавання водзываў кліентаў і іх адзнака

 

Згода карыстальніка сайта, атрыманая ў электроннай форме

Вашыя імя, прозвішча, e-mail, нумар мабільнага тэлефона, іншыя даныя, якія вы нам далі

Да таго часу, пакуль вы не адклічаце згоду

 

Адкуль у нас вашыя даныя?

 

Даныяе могуць быць атрыманы:

ад вас асабіста (з камунікацыі, у тым ліку з запоўненых форм, геалакацыя з мабільнай прылады альбо пры дапамозе IP-адраса);

з файлаў cookie, што ўстаноўлены нашымі анлайн-сэвісамі.

 

Каму мы перадаем вашыя асабістыя даныя?

 

McDonald's можа перадаваць асабістыя даныя ў межах групы кампаній McDonald's, у якую для мэт дадзенай палітыкі ўваходзяць: McDonald’s Corporation, яе афіліраваныя і даччыныя кампаніі, а таксама ўладальнікі франшызы. Вядома, такая інфармацыя будзевыкарыстоўвацца групай кампаній McDonald's толькі ў адпаведнасці з палітыкай прыватнасці McDonald’s Corporation уласнымі палітыкамі прыватнасці, якія могуць адрознівацца ад дадзенай палітыкі ў сувязі з патрабаваннямі мясцовага заканадаўства ці ўнікальнымі ўмовамі, характэрнымі для канкрэтнага сайта ці анлайн-сэрвіса, а таксама дадзенай палітыкай. 

McDonald's можа прыцягваць іншыя кампаніі для выканання заказаў, дапамогі ў правядзенні маркетынгавых праграм, давання тэхнічных паслуг для нашых сайтаў і г. д. Дадзеныя кампаніі могуць мець доступ да даных, калі гэта неабходна толькі для выканання такіх функцый. Пры гэтым у адпаведнасці з умовамі заключаных дагавораў гэтыя кампаніі не могуць выкарыстоўваць атрыманыя ад нас даныя ні для якіх іншых мэт.

McDonald's пакідае за сабой права выкарыстоўваць ці даваць даныя, каб забяспечыць рэалізацыю заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

 

Асаблівасці апрацоўкі даных дзяцей

 

Мы праяўляем асаблівую асцярожнасць пры любых зносінах з такой катэгорыяй карыстальнікаў сайтаў і мабільнай праграмы, як дзеці. 

Пры гэтым па аб’ектыўных прычынах мы не можам пракантраляваць узрост нашых анлайн-кліентаў.

На нашых сайтах і ў мабільнай праграме без згоды бацькі (законнага прадстаўніка) мы не будзем збіраць любую інфармацыю ў дзіцяці, якому менш за 14 гадоў. McDonald's не будзе прасіць ад дзіцяці больш асабістых даных, чым гэта неабходна для работы ў рэжыме анлайн.

Бацькі (законныя прадстаўнікі) могуць атрымаць інфармацыю аб даных, якія мы атрымалі ад іх дзіцяці, папрасіць выдаліць гэтыя даныя з нашых рэсурсаў альбо аўтаматызаваных сістэм, калі гэта яшчэ не было зроблена, а таксама забараніць далейшы збор ці выкарыстанне даных іх дзяцей. Для гэтага, калі ласка, звярніцеся ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку з вашым пытаннем ці просьбай па ўказаным ніжэй паштовым адрасе ці электроннай пошце. Пры гэтым мы можам папрасіць даць пацвярджэнні падстаў прадстаўляць інтарэсы вашага дзіцяці ці падапечнага.

Мы рэкамендуем бацькам (законным прадстаўнікам) з вялікай увагай адносіцца да інфармацыі, якую пакідаюць іх дзеці ў рэжыме анлайн.

 

Мабільныя прылады і інфармацыя аб месцазнаходжанні

 

Мабільная праграма і нашы сайты, якія вы адкрываеце на мабільных ці іншых прыладах, могуць атрымліваць дакладную інфармацыю аб вашым месцазнаходжанні, выкарыстоўваючы тэхналогіі вызначэння месцазнаходжання, такія як GPS, Wi-Fi, Bluetooth ці адлегласць да бліжэйшай вышкі сотавай сувязі. Мы выкарыстоўваем гэту інфармацыю для давання вам паслуг, якія залежаць ад вашага месцазнаходжання, напрыклад пры пошуку бліжэйшых да вас рэстаранаў McDonald's ці вызначэнні спецыяльных прапаноў, якія могуць быць вам цікавы. 

У большасці мабільных прылад вы можаце адключыць названыя функцыі праз настройкі вашай прылады. Калі вас цікавіць, як адключыць паслугу вызначэння месцазнаходжання на вашай мабільнай прыладзе, мы раім звярнуцца да вашага аператара мабільнай сувязі ці вытворцы прылады. 

 

Спасылкі на іншыя сайты і сацыяльныя сеткі

 

Нашы сайты могуць прапанаваць спасылкі на сайты, якімі кіруем не мы, а трэція асобы. Калі вы наведваеце адзін з такіх звязаных сайтаў, вам трэба азнаёміцца з адпаведнай палітыкай прыватнасці (канфідэнцыяльнасці) гэтага сайта і іншымі ўжытымі палітыкамі. 

На нашых сайтах могуць таксама быць спасылкі на сацыяльныя сеткі, якія выкарыстоўваюць вашы даныя ў адпаведнасці са сваімі ўласнымі палітыкамі. 

Мы не нясем адказнасці за палітыкі і практыкі трэціх асоб. 

 

Як мы выкарыстоўваем файлы cookie

 

Файл cookie ‒ гэта тэкставы файл, які вэб-сайты дасылаюць на камп’ютар ці іншую прыладу наведвальніка з падключэннем да сеткі інтэрнэт выключна для таго, каб ідэнтыфікаваць браўзер карыстальніка ці захоўваць інфармацыю ці настройкі ў браўзеры. 

Як і большасць вэб-сайтаў, McDonald's выкарыстоўвае файлы cookie для розных мэт для паляпшэння ўмоў вашай актыўнасці ў інтэрнэце. Мы, як і іншыя арганізацыі (напрыклад, рэкламныя сеткі), можам збіраць асабістую інфармацыю аб інтэрнэт-актыўнасці нашых наведвальнікаў у часе, у тым ліку праз сайты трэціх асоб, пры карыстанні нашымі анлайн-сэрвісамі.

Мы рэкамендуем настроіць опцыі вашага браўзера, калі вы не хочаце атрымоўваць файлы cookie ці калі вы хочаце настроіць функцыю інфармавання аб атрыманні файла cookie. Выберыце раздзел «Дапамога» вашага браўзера, каб даведацца, як змяніць вашы настройкі cookie. Звяртаем увагу, што, калі вы адключыце ўсе cookie, вы не зможаце карыстацца ўсімі функцыямі нашых сайтаў.

 

Аўтаматызаваныя рашэнні

 

Мы не выкарыстоўваем аўтаматызаванае прыняцце рашэнняў. Мы таксама не выкарыстоўваем вашых даных для аўтаматычнай ацэнкі аспектаў вашай асобы (аўтаматызаванае прафіліраванне, прафайлінг).

Вы маеце наступныя правы ў адносінах апрацоўкі вашых даных:

на адклік сваёй згоды;

на атрыманне інфармацыі, якая датычыцца апрацоўкі вашых даных, і іх змяненне;

на атрыманне інфармацыі аб даванні вашых даных трэцім асабам;

патрабаваць спынення апрацоўкі вашых даных і (ці) іх выдалення;

на абскарджанне дзеянняў (бяздзеяння) і рашэнняў, звязаных з апрацоўкай даных.

Рэалізацыя азначаных правоў ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Змяненні ў дадзеную палітыку

 

Дадзеная палітыка дзейнічае з даты, азначанай на яе першай старонцы. Мы можам перыядычна змяняць дадзеную палітыку. У выпадку, калі мы ўносім змяненні ў дадзеную палітыку, мы апублікуем змененую версію. Рэкамендуем рэгулярна правяраць абнаўленне палітыкі. 

 

Як з намі звязацца?

 

Калі ў вас ёсць жаданне звязацца з намі наконт гэтай палітыкі, атрымаць кансультацыю альбо рэалізаваць свае правы ў адносінах сваіх даных, вы можаце звярнуцца да нас панаступных адрасах і тэлефонах: 

 

Гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «КСБ Виктори Рестораны»

паштовы адрас: 220062, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, д. 106, пам. 35 

тэлефон: + 375 (17) 247 01 76, факс: +375 (17) 247 01 78 

электронная пошта: privacy@by.mcd.com