УМОВЫ КАРЫСТАННЯ АНЛАЙН-СЭРВІСАМІ ЎНІТАРНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА «КСБ ВИКТОРИ РЕСТОРАНЫ» (РЭДАКЦЫЯ АД 26 ЛІПЕНЯ 2021 Г.)

Важна: просім вас уважліва прачытаць і прыняць да ведама дадзеныя ўмовыЯнызмяшчаюць абмежаванні адказнасці McDonald’s і іншыя палажэнніякія ўплываюцьна вашы правы.

 

Калі вы ўстанаўлівайце, атрымоўваеце доступ да ці выкарыстоўваеце нашы сайты mcdonalds.bymcdelivery.by і мабільную праграму McDonald’s (далей – мабільная праграма), электронныя рассылкі і падпіскі, і іншыя лічбавыя аб’екты, на якіх апублікаваны дадзеныя ўмовы ці якія на іх спасылаюцца (далей ‒ анлайн-сэрвісы), вы ўступаеце ў маючае абавязковую сілу пагадненне з гандлёва-вытворчым унітарным прадпрыемствам «КСБ Виктори Рестораны», якое з’яўляецца незалежным уладальнікам франшызы McDonald’s на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей ‒ McDonald’s), юрыдычнай асобай, зарэгістраванай па адрасе: 220116, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 96, УНП 101113373. 

Пытанні аховы асабістых даных у анлайн-сэрвісах адзначаны ў асобнай Палітыцы апрацоўкі асабістых даных унітарнага прадпрыемства «КСБ Виктори Рестораны» ў адносінах карыстальнікаў анлайн-сэрвісаў.

Анлайн-сэрвісы не прызначаны для выкарыстання, ці не накіраваны на каго-небудзь, хто малодшы за 14 гадоў. Вам павінна быць не менш за 14 гадоў, каб вы маглі карыстацца анлайн-сэрвісамі. Калі вам не менш за 14 гадоў, але яшчэ не споўнілася 18 гадоў (за выключэннем выпадкаў набыцця вамі поўнай дзеяздольнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь), альбо калі вы прызнаны судом недзеяздольным ці абмежаваны ў дзеяздольнасці, вы павінны прагледзець дадзеныя ўмовы са сваім бацькам, усынавіцелем, папячыцелем ці апекуном, і яны павінны прыняць да ўвагі і згадзіцца з дадзенымі ўмовамі для таго, каб вы маглі карыстаццы анлайн-сэрвісамі.

Калі вы ці ваш бацька, усынавіцель, папячыцель ці апякун не згодны з дадзенымі ўмовамі, вы павінны неадкладна перастаць выкарыстоўваць анлайн-сэрвісы і павінны запытаць у McDonald’s закрыць любы ўліковы запіс у анлайн-сэрвісах, які вы стварылі. Вы можаце запытаць выдаленне ўліковага запісу шляхам адпраўкі электроннага паведамленняна адрас: info@by.mcd.com, зазначыўшы адрас электроннай пошты ўліковага запісу, які вы хочаце выдаліць. 

 

1. Аб анлайн-сэрвісах

 

Даступнасць прадуктаў і сэрвісаўАнлайн-сэрвісы могуць апісваць прадукты і паслугі McDonald’s, якія даступны выключна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Вы несяце адказнасць за свае прылады і ўліковыя запісыВы несяце адказнасць за любыя прылады, праграмнае забеспячэнне і сэрвісы, неабходныя для выкарыстання анлайн-сэрвісаў. McDonald’s не гарантуе, што анлайн-сэрвісы будуць працаваць у поўным аб’ёме на любой адзначанай прыладзе ці з любым адзначаным праграмным забеспячэннем. Вы таксама несяце адказнасць за любую аплату адпраўкі паведамленняў і выкарыстання даных, зборы і падаткі за ваша карыстанне анлайн-сэрвісаў, уключаючы нашы зносіны з вамi праз SMS, электронную пошту ці праз іншыя сродкі сувязі па вашым выбары. Вы можаце выкарыстоўваць выключна анлайн-сэвісы з прыладамі, якія вам належаць ці якія вы кантралюеце і на якіх павінна быць усталявана выключна ліцэнзійная аперацыйная сістэма (напрыклад, Apple iPhone OS для прылад Apple). Калі вы створыце ўліковы запіс на анлайн-сэрвісах, вы несяце адказнасць за бяспеку вашага ўліковага запісу і за ўсе дзеянні, якія адбыліся пад вашым уліковым запісам. Вы можаце выкарыстоўваць выключна ўліковы запіс анлайн-сэрвісаў і павінны ўвесь час абнаўляць інфармацыю вашага ўліковага запісу, каб ён быў правільны і дакладны. 

Права McDonald’s абнаўляць ці спыняць даванне анлайн-сэрвісаўВы разумееце і згаджаецеся, што McDonald’s можа, з папярэдняга паведамлення ці без такога папярэдняга паведамлення, абнаўляць, змяняць ці спыняць дзеянне анлайн-сэрвісаў ці вашага доступу да іх час ад часу, у тым ліку шляхам абнаўлення ці выдалення функцыяналу ці доступу з любой мабільнай праграмы McDonald’s, якую вы ўсталявалі на сваю прыладу. 

Абнаўленне дадзеных умоўMcDonald’s можа таксама перыядычна абнаўляць дадзеныя ўмовы па сваім асабістым меркаванні. Калі McDonald’s уносіць значныя змяненні ва ўмовы, мы паведамім вам любымі рацыянальнымі сродкамі, напрыклад шляхам апублікавання новых умоў на анлайн-сэрвісе. Калі вы не згодны са змененымі ўмовамі, вы павінны неадкладна перастаць выкарыстоўваць анлайн-сэрвісы і адправіць запыт, каб McDonald’s закрыў любы створаны вамі ўліковы запіс на анлайн-сэрвісах. Для таго каб закрыць свой уліковы запіс, вы можаце напісаць нам электронны ліст на адрас:info@by.mcd.com

Якім чынам з намі звязацца? Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні ці каментарыі ў адносінах карыстання анлайн-сэрвісамі, просім вас звярнуцца да раздзелу «Звязацца з намі» на анлайн-сэрвісах ці вы заўсёды можаце напісаць нам электронны ліст на адрас: info@by.mcd.com

 

2. Прапановы

 

У вас ёсць магчымасць атрымоўваць прапановы праз анлайн-сэрвісы. Наступныя агульныя ўмовы скарыстоўваюцца да прапаноў: (1) прапанова можа быць даступная выключна праз такі вызначаны анлайн-сэрвіс і для адлюстраванага прадукта і пры ўмове яго даступнасці выключна ў прымаючых удзел рэстаранах, да даты заканчэння прапановы; (2) пад увагу павінен прымацца час абслугоўвання (напрыклад, вызначаныя прапановы, не ўключаныя ў меню снедання, могуць быць не даступныя ў час снедання); (3) за выключэннем выпадкаў, калі зазначана іншае, кожная прапанова страчвае сваё дзеянне пры яго выкарыстанні; (4) за выключэннем выпадкаў, калі зазначана іншае, за адно наведванне рэстарана можна скарыстацца толькі адной прапановай; (5) прапановы нельга перадавацьтрэцім асобам; і (6) для іх не існуе эквіваленту ў грашовых сродках. У дадатак да гэтага могуць быць асобныя ўмовы, якія выкарыстоўваюцца да прапановы і зазначаны ў дадатку побач з прапановай. Не ўсе прапановы можна сумяшчаць з заказамі.

         Аб прадуктах у анлайн-сэрвісах. Усе прадукты даюцца пры ўмове іх даступнасці ў рэстаране, дзе вы набываеце свой заказ. Некаторыя рэстараны не прадаюць ўсіх прадуктаў. Паказ прадуктаў і ўпакоўка на анлайн-сэрвісах з’яўляюцца толькі прыкладамі і могуць не адпавядаць дакладна прадукту ці ўпакоўцы, якія вы атрымаеце ў рэстаране. Адрозненні могуць узнікаць з прычыны адлюстравання колераў на вашай прыладзе ці з прычыны такіх фактараў, як выкарыстаныя інгрэдыенты, пастаўшчык, раён краіны і пара года. 

Аб цэнах пры заказе. У кожным рэстаране McDonald’s можа ўстанавіць асабістыя цэны, незалежна ад цэн, устаноўленых у іншых рэстаранах. Азначаныя прапановы і цэны могуць быць недаступныя для ўсіх заказаў ва ўсіх месазнаходжаннях. У выпадку, калі вы выявіце памылку ў кошце прадукту, які вы павінны аплаціць, просім вас звязацца з рэстаранм, дзе вы набылі прадукт, каб атрымаць зварот розніцы ў цане.

Зварот і вашы правы спажыўцаКалі вы хочаце атрымаць зварот грошай па любой прычыне, уключаючы нездавальняючы стан прадукцыі, просім вас звязацца з рэстаранам, дзе вы набылі прадукт, у сувязі з любым зваротам сродкаў для вас. Дадзеныя ўмовы ніякім чынам не ўплываюць на вашы законныя правы ў адносінах такога пытання. 

 

3. Права ўласнасці і ліцэнзіі на анлайн-сэрвісы

 

Права на інтэлектуальную ўласнасць McDonald’s. Любыя і ўсе правы на анлайн-сэрвісы з’яўляюцца і будуць з’яўляцца ў выключнай уласнасці McDonald’s ці McDonald’s Corporation і яе ліцэнзіятаў. У мэтах выключэння двухсэнсавага тлумачэння, «анлайн-сэрвісы» ўключаюць любы і ўвесь кантэнт на анлайн-сэрвісах, такі як, без абмежаванняў, тэкст, выявы, графіка, лагатыпы, загалоўкі старонак, іконкі кнопак, карцінкі, аўдыякліпы, электронныя матэрыялы для загрузкі, зводкі даных, праграмнае забеспячэнне, гандлёвыя знакі, знакі абслугоўвання, фірменны стыль, аўдыя, відэа, даныя і іншыя матэрыялы (разам названыя «кантэнт»), а таксама любая частка анлайн-сэрвісаў. Анлайн-сэрвісы даюцца вам па ліцэнзіі, а не прадаюцца. Нічога ў дадзеных умовах не гаворыць аб намеры перадаць любыя такія правы ці надзяліць вас якімі-небудзь такімі правамі. Вы не можаце прадпрымаць якія-небудзь дзеянні, каб падвергнуць рызыцы, абмежаваць ці парушыць правы McDonald’s, McDonald’s Corporation ці правы яе ліцэнзіятаў.

Інфармацыя аб гандлёвым знакуГандлёвыя знакі, знакі абслугоўвання і ўсе графічныя элементы, уключаючы афармленне інтэрфейса на анлайн-сэрвісах, з’яўляюцца адметнымі і абароненымі гандлёвымі знакамі ці фірменным стылем McDonald’s ці McDonald’s Corporation і яе ліцэнзіятаў. Анлайн-сэрвісы могуць таксама змяшчаць розныя імёны трэціх асоб, гандлёвыя знакі і знакі абслугоўвання, якія з’яўляюцца ўласнасцю адпаведных уладальнікаў. 

 

4. Даванне матэрыялаў карыстальнікам і ідэідадзеныя па ўласнай ініцыятыве

 

Ідэідадзеныя па ўласнай ініцыятывеУ адпаведнасці са сваёй палітыкай McDonald’s не разглядае ідэй, дадзеных па ўласнай ініцыятыве карыстальнікаў. Пры гэтым мы цэнім тое, што вы ўдзяляеце ўвагу McDonald’s, аднак мы не можам разглядаць новыя ідэі па-за сістэмай McDonald’s. Вы відавочна адказваецеся ат якіх-небудзь і ад усіхпрэтэнзій у адносінах да McDonald’s і да Удзельнікаў сістэмы McDonald’s у сувязі з разгляданнем, выкарыстоўваннем ці распрацоўкай любога прадукта, дызайну, канцэпцыі ці іншых матэрыялаў McDonald’s, якія падобны на ці ідентычны вашым прадстаўленым матэрыялам у цяперашні час і ў будучым. Пры гэтым «Удзельнікі сістэмы McDonald’s» ‒ гэта McDonald’s Corporation, яе даччыныя кампаніі, афіліраваныя кампаніі, іх уладальнікі франшыз, агенты, прадстаўнікі, агенцтвы і іх служачыя, дырэктары і супрацоўнікі.

 

5. Дапушчальнае выкарыстоўванне і абмежаванні для анлайн-сэрвісаў. 

 

Дапушчальнае выкарыстоўванне і іншыя абмежаванніУ адносінах анлайн-сэрвісаў (якія ўключаюць кантэнт), вы не можаце самі і не можаце дазваляць трэім асобам: 

a) выкарыстоўваць анлайн-сэрвісы ў любых мэтах, якія з’яўляюцца незаконнымі ці забароненымі ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

b) выдаляць ці змяняць любое аўтарскае права, гандлёвы знак ці іншыя зазначанні на аўтарскую прыналежнасць; 

c) прадпрымаць спробу атрымаць правы ўласнасці на анлайн-сэрвісы, уключаючы кантэнт; 

d) выкарытоўваць, капіраваць, распаўсюджваць, паўторна публікаваць, паказваць, раскрываць, загружаць, публікаваць ці перадаваць анлайн-сэрвісы любым камерцыйным чынам; 

e) браць у арэнду, здаваць у арэнду, прадаваць, даваць на ўмовах субліцэнзіі, даваць у крэдыт, пераводзіць, аб’ядноўваць, адаптаваць, перадаручаць ці перадаваць анлайн-сэрвісы ці аб’ядноўваць іх з, ці ўключаць іх у любыя іншыя праграмы ці сэрвісы; 

f) разбіраць, дэкампіліраваць, ускрываць тэхналогію, капіраваць у фармаце зыходнага ці аб’ектнага кода, ці ствараць вытворныя работы на падставе анлайн-сэрвісаў;

g) перадаваць, даваць, экспаціраваць ці рээкспарціраваць анлайн-сэрвісы ў парушэнне эмбарга, гандлёвых санкцый, ці іншага кантролю тэхналогіі ці законаў і норм аб экспарце;

h) выкарыстоўваць ці запускаць любую недазволеную тэхналогію ці аўтаматызаваеую сістэму, каб атрымаць доступ да анлайн-сэрвісаў ці здабыць кантэнт з анлайн-сэрвісаў, уключаючы без абмежавання праграмы-павукі, робаты, скрапінг, ці програмы для афлайн-чытання; 

i) старацца адключыць, нанесці шкоду, перагружаць, парушаць ці атрымоўваць недазволены доступ да анлайн-сэрвісаў, сеткі McDonald’s ці любых уліковых запісаў, звязаных з анлайн-сэрвісамі. 

 

6. Абмежаванні адказнасці і адмова ад адказнасці

 

Абмежаванні адказнасці McDonald’s. Ні McDonald’s, ні любыя ўдзельнікі сістэмы McDonald’s не нясуць адказнасці за любую прамую ці ўскосную ўпушчаную выгаду ці камерцыйныя страты, асобую, ускосную, наступную, штрафную ці фактычную матэрыяльную страту, уключаючы страту даных, шкоду здароўю, ці пашкоджанне маёмасці, звязанае з ці ўзнікаючае з прычыны выкарыстання анлайн-сэрвісаў. Нішто ў дадзеным раздзеле не абмяжоўвае адказнасці McDonald’s за страту ў той частцы, у якой яна выклікана ўласным наўмысным, ці супрацьзаконным неправамерным дзеяннем McDonald’s. У дадатак да гэтага, нішто ў дадзеным раздзеле не абмяжоўвае ці не змяняе вашых правоў як спажыўца, якія не могуць быць абмежаваны ці зменены па скарыстаным заканадаўстве. McDonald’s захоўвае за сабой усе законныя правы спагнаць страты ці іншым чынам атрымаць кампенсацыю ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі ці ўадпаведнасці з заканадаўствам. 

McDonald’s дае анлайн-сэрвісы «ЯК ЁСЦЬ» і без якіх-небудзь гарантый. Анлайн-сэрвісы могуць уключаць недакладнасці ці памылкі. McDonald’s дае анлайн-сэрвісы па прынцыпе «як ёсць» і без якіх-небудзь гарантый, якія відавочна выражаны ці ўскосна меюцца на ўвазе. McDonald’s не дае ніякіх абавязацельстваў па гарантыі камерцыйнага выкарыстання і прыдатнасці для вызначанай мэты. McDonald’s не гарантуе і не робіць ніякіх заяў, што анлайн-сэрвісы будуць дакладныя, надзейныя, непарыўныя ці беспамылковыя, што дэфекты будуць выпраўлены, ці што анлайн-сэрвісы не змяшчаюць вірусаў ці іншых шкодных кампанентаў. Вы бераце на сябе ўсю адказнасць, звязаную з вашым выкарыстаннем анлайн-сэрвісаў. Ваш выключны сродак прававой аховы супраць McDonald’s і ўсіх іншых удзельнікаў сістэмы McDonald’s за незадавальненне анлайн-сэрвісамі – гэта спыненне іх выкарыстання. Такое абмежаванне вызвалення ад адказнасціз’яўляецца часткай пагаднення паміж бакамі. 

Пабочныя сэрвісыАнлайн-сэрвісы могуць спасылацца на ці дазваляць вам выкарыстоўваць пабочныя вэб-сайты, загружаныя матэрыялы, кантэнт, сацыяльныя сеткі, ці іншыя лічбавыя сэрвісы (разам названыя «пабочныя сэрвісы»). Такія трэція бакі могуць мець свае ўласныя асобныя ўмовы ці палітыкі канфідэнцыяльнасці, якія вам трэба праглядзець і зразумець перад іх выкарыстаннем. McDonald’s не падтрымлівае і не суадносіцца з якімі-небудзь такімі пабочнымі сэрвісамі. McDonald’s і ўсе іншыя ўдзельнікі сістэмы McDonald’s не нясуць ніякай адказнасці за любую страту ці ўроны, узнікаючыя з ці звязаныя з такімі пабочнымі сэрвісамі. 

Падзеі не ў нашай уладзеMcDonald’s і іншыя ўдзельнікі сістэмы McDonald’s не нясуць ніякай адказнасці за невыкананне McDonald’s якіх-небудзь абавязацельстваў у адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі, выкліканае ці звязанае з любой падзеяй па-за разумным кантролем McDonald’s. Калі такая падзея адбудзецца, абавязацельствы McDonald’s у адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі будуць прыпынены на час гэтай падзеі; McDonald’s можа, але не абавязаны выкарыстоўваць разумныя намаганні для таго, каб знайсці рашэнне, па якім яго абавязацельствы ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі могуць быць выкананы, нягледзячы на такую падзею. 

 

7. Іншыя ўмовы

 

McDonald's не робіць ніякіх заяў аб тым, што анлайн-сэрвісы з’яўляюцца прымальнымі ці даступнымі за межамі Рэспублікі Беларусь. Калі вы выкарыстоўваеце анлайн-сэрвісы з іншага месца, вы несяце адказнасць за выкананне мясцовых законаў. 

Дадзеныя ўмовы кіруюцца і тлумачацца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, па-за залежнасцю ад калізійных норм. 

Нягледзячы на тое што такія ўмовы рэгламентуюць выключна анлайн-сэрвісы паміжMcDonald’s і вамі, і, нягледзячы на тое што іншыя Удзельнікі сістэмы McDonald’s з’яўляюцца трэцімі бакамі-выгаданабывальнікамі ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі і яны маюць права ажыццяўляць у прымусовым парадку свае правы, якімі валодае McDonald’s у адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі да такой ступені, да якой такія ўмовы могуць адносіцца да іх; у адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі іншыя трэція бакі-выгаданабывальнікі адсутнічаюць. 

Умовы сфармуляваны на рускай мове. Любы пераклад ўмоў на іншую мову даецца выключна для вашай зручнасці, і пры ўзнікненні любога канфлікту паміж двума дакументамі руская версія дадзеных умоў з’яўляецца кантрольнай і валодае пераважнай сілай.

Пры скасаванні дадзеных умоў ці вашага дазволу на выкарыстанне анлайн-сэрвісаў ўсе правы, якія былі вам дадзены ў адпаведнасці з умовамі, перастаюць дзейнічаць; тым не менш такія ўмовы працягваюць ужывацца да вас у адносінах меўшых месца раней фактаў выкарыстоўвання анлайн-сэрвісаў і ўсіх абставін, звязаных з ці ўзнікаючых з такога выкарыстання. Пры скасаванні ўсе правы McDonald’s і іншых Удзельнікаў сістэмы McDonald’s, уключаючы ўсе правы інтэлектуальнай уласнасці, аўтарскае права, і ліцэнзіі ў такіх умовах застаюцца ў сіле, так як і ўсе абмежаванні ў выкарыстанні, усе абмежаванні па адказнасці і адмовы ад адказнасці. 

Кажнае з палажэнняў у дадзеных умовах аддзельна і можа ўжывацца асобна. Калі любое з іх з’яўляецца незаконным, несапраўдным ці не мае юрыдычнай сілы, астатніяўмовы захоўваюць поўную сілу і з’яўляюцца сапраўднымі.

Калі McDonald’s не зможа настаяць на тым, каб вы выканалі любое ваша абавязацельства па дадзеных умовах, ці калі McDonald’s не скарыстае свае правы супраць вас, ці адкладзе такое скарыстанне, гэта не будзе значыць, што McDonald’s адмовіўся ад сваіх правоў супраць вас, і не значыць, што вам не трэба выконваць такія абавязацельствы. 

McDonald’s можа перадаваць свае правы і абавязацельствы па дадзеных умовах іншай арганізацыі ці юрыдычнай асобе, аднак гэта не ўплывае на вашы правы ціабавязацельствы па дадзеных умовах. 

 

Гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «КСБ Виктори Рестораны»

паштовы адрас: 220062, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, д. 106, пам. 35 

тэлефон: + 375 (17) 247 01 76, факс: +375 (17) 247 01 78 

электронная пошта: info@by.mcd.com